Главная » Доска объявлений (7) |
Ретро-кульбит |
Хутка ўжо не будзе беларускага МАЗа. Будзе нейкі руска-беларускі МАКАЗ. (Калі ж аб’яднаць МАЗ, БЕЛАЗ і КАМАЗ, павіна атрымацца БЕЛАРАЗ). І што гэта будзе за прадпрыемства – адзін Бог ведае. Але ж наўрад ці яно застанецца НАШЫМ. Правілы гульні будуць дыктаваць расейцы. Гледзячы на гэтае фота, я бачу не толькі БССР 1950-х, не толькі гісторыю з’яўлення МАЗа, але ж і гісторыю пасляваеннага грамадства. У гэтая часы пры заводзе працавалі рамесныя і тэхнічнае вучылішчы, тэхнікум машынабудавання і філіял Беларускага палітэхнічнага інстытута. На МАЗе працавалі юнакі, якія ў вольны час швэндаліся па краіне і шукалі грошай. У Беларусі яшчэ заставаліся лясныя атрады. Зэкі і бандзіты хаваліся па зямлянках, каб захаваць волю. Але міліцыя здзяйсняла масавы хапун. Мая бабся Марыся, якая ўсё сваё жыцце правяла ў Іўе, казала так: "Калі б не МАЗ і БЕЛАЗ, не было б, унучок, і нас”. Па яе словах, у цяжкія часы нашай гісторыі людзі аб’ядноўваліся вакол агульнай бяды. І стрыжнем такого аб’яднання быў беларускі МАЗ. |
Гэта сёння ўсё проста – пайшла у краму ці на кірмаш, купіла сабе сумку ў стразах, узяла ў маці грошай – і на дыскач. Пакуль ішла, набыла ў бабы Надзі семак, сустрэла Піліпа, ён сказаў, што заўтра ў войска, таму давай, Надзюха, "трахнем”. Пайшлі за сарай Макарыча, шкляначку гарэлкі "пакацілі”, і ўжо ні ў які Дом Культуры ня трэба. Танцуеш на вуліцы, бо жыццё, маладосць і зоркі. А потым, калі вяртаешся раніцай дахаты, разумееш, што сумкі няма. Дзесьці пакінула ці хто спёр. І раптам на памяць прыходзе рэклама маладзёжных сумак 1984 года. І адразу становіцца неяк прасцей… |
З Новым годам, спадарства! Першыя дні студзеня мы штогод сустракаем з аліўе, "Савецкім шампанскім", гарэлкай, тэлебачанем і гульнямі. І гэта добра! Але ж давайце на хвілінку вернемся в 1970-80-я, і пабачым Новы год тых часоў. Са святамі! |
Вось такія дзяўчынкі служылі ў нашай міліцыі а пачатку 1980-х. Старлей Налалля Шпацук неаднаразова давала зразумець калегам, што служба ў МУС - не толькі мужчынская справа. Жанчына таксама можа абараняць Радзіму. |
Магілёў, 1979 г. Асабістае заданне дзесятай пяцігодкі выканала перамотчыца завода штучнага валакна імя В.У. Куйбышева магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» імя У.І. Леніна камуніст Н.П. Каралёва. Замест васьмідзесяці па норме, Ніна Пятроўна абслугоўвае 112 верацён. Да канца 1980 года, выконваючы асабістае заданне, яна абавязалася закончыць яшчэ адну пяцігодку. Н.П. Каралёва – партгрупогр змены. Яна – лепшая ў сістэме Міністэрства хімічнай прамысловасці СССР. На здымку: сяброўкі па рабоце віншуюць Н.П. Каралёву з працоўнай перамогай. |
А ці памятаеце вы, як гэта было? Давайце ўзгадаем разам. Савецкая рэклама ў часопісе, 1984 год. ПРЫЕМНА ПАДАРОЖНІЧАЦЬ З ПАРТАТЫЎНЫМ ТЭЛЕВІЗАРАМ «ЭЛЕКТРОНІКА-407» ВАМ НЕ ДАВЯДЗЕЦЦА ШКАДАВАЦЬ АБ ПРАПУШЧАНЫМ ФІЛЬМЕ, ЦІКАВЫМ ФУТБОЛЬНЫМ МАТЧЫ, КАНЦЭРЦЕ ЛЮБІМАГА АНСАМБЛЯ. Спыніўшыся на адпачынак у лесе, ля возера, вы звыкла націснеце кнопку тэлевізара. «Электроніка-407» – тэлевізар чорна-белага адлюстравання. Прымае передачы на любым з каналаў метровага дыяпазону хваль. Памер экрана па дыяганалі – 16 см. Вага – 3 кг. Сілкаванне ўніверсальнае: і ад сеткі пераменнага току, і ад акумулятарнай батарэі. Да тэлевізара можна падключыць навушнікі і знешнюю антэну. Цэна тэлевізара – 140 руб. Прадаюцца тэлевізары «Электроніка-407» у мінскім фірменным магазіне-салоне «Электроніка». Яго адрас: 220113, г. Мінск, вул. Я.Коласа, 93. Тэл. 69 – 20 – 71. |
Ретро-кульбит – новая рубрика на сайте Аркадия Брюта. «Между человеком и человечеством произошел разрыв. Мы уже давно не успеваем за информационным потоком, оказавшись на задворках собственной истории, -- объясняет идею свежей рубрики белорусский поэт. -- Поэтому нас нет не только в настоящем, но, к сожалению, и в будущем, и даже в прошлом. Согласитесь, оставаться без коллективной памяти – недопустимая роскошь». В новой рубрике Аркадий Брют обращается к нашему прошлому, совсем недавнему или давно забытому, и показывает нас самих через призму, казалось бы, ничем не примечательных предметов. «Прошлое – не всегда зло. Мы лишь игрушки в руках собственных заблуждений», -- уверен поэт-песенник. |