Гэта сёння ўсё проста – пайшла у краму ці на кірмаш, купіла сабе сумку ў стразах, узяла ў маці грошай – і на дыскач. Пакуль ішла, набыла ў бабы Надзі семак, сустрэла Піліпа, ён сказаў, што заўтра ў войска, таму давай, Надзюха, "трахнем”. Пайшлі за сарай Макарыча, шкляначку гарэлкі "пакацілі”, і ўжо ні ў які Дом Культуры ня трэба. Танцуеш на вуліцы, бо жыццё, маладосць і зоркі. А потым, калі вяртаешся раніцай дахаты, разумееш, што сумкі няма. Дзесьці пакінула ці хто спёр. І раптам на памяць прыходзе рэклама маладзёжных сумак 1984 года. І адразу становіцца неяк прасцей…
|