Главная » Доска объявлений » Ретро-кульбит |
«Электроніка-407»
09.12.2010, 08:47 | |
А ці памятаеце вы, як гэта было? Давайце ўзгадаем разам. Савецкая рэклама ў часопісе, 1984 год. ПРЫЕМНА ПАДАРОЖНІЧАЦЬ З ПАРТАТЫЎНЫМ ТЭЛЕВІЗАРАМ «ЭЛЕКТРОНІКА-407» ВАМ НЕ ДАВЯДЗЕЦЦА ШКАДАВАЦЬ АБ ПРАПУШЧАНЫМ ФІЛЬМЕ, ЦІКАВЫМ ФУТБОЛЬНЫМ МАТЧЫ, КАНЦЭРЦЕ ЛЮБІМАГА АНСАМБЛЯ. Спыніўшыся на адпачынак у лесе, ля возера, вы звыкла націснеце кнопку тэлевізара. «Электроніка-407» – тэлевізар чорна-белага адлюстравання. Прымае передачы на любым з каналаў метровага дыяпазону хваль. Памер экрана па дыяганалі – 16 см. Вага – 3 кг. Сілкаванне ўніверсальнае: і ад сеткі пераменнага току, і ад акумулятарнай батарэі. Да тэлевізара можна падключыць навушнікі і знешнюю антэну. Цэна тэлевізара – 140 руб. Прадаюцца тэлевізары «Электроніка-407» у мінскім фірменным магазіне-салоне «Электроніка». Яго адрас: 220113, г. Мінск, вул. Я.Коласа, 93. Тэл. 69 – 20 – 71. | |
Просмотров: 402 | Размещено до: 09.01.2011 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0 | |