Главная » Доска объявлений » Ретро-кульбит |
БЕЛАРАЗ
23.05.2011, 12:02 | |
Хутка ўжо не будзе беларускага МАЗа. Будзе нейкі руска-беларускі МАКАЗ. (Калі ж аб’яднаць МАЗ, БЕЛАЗ і КАМАЗ, павіна атрымацца БЕЛАРАЗ). І што гэта будзе за прадпрыемства – адзін Бог ведае. Але ж наўрад ці яно застанецца НАШЫМ. Правілы гульні будуць дыктаваць расейцы. Гледзячы на гэтае фота, я бачу не толькі БССР 1950-х, не толькі гісторыю з’яўлення МАЗа, але ж і гісторыю пасляваеннага грамадства. У гэтая часы пры заводзе працавалі рамесныя і тэхнічнае вучылішчы, тэхнікум машынабудавання і філіял Беларускага палітэхнічнага інстытута. На МАЗе працавалі юнакі, якія ў вольны час швэндаліся па краіне і шукалі грошай. У Беларусі яшчэ заставаліся лясныя атрады. Зэкі і бандзіты хаваліся па зямлянках, каб захаваць волю. Але міліцыя здзяйсняла масавы хапун. Мая бабся Марыся, якая ўсё сваё жыцце правяла ў Іўе, казала так: "Калі б не МАЗ і БЕЛАЗ, не было б, унучок, і нас”. Па яе словах, у цяжкія часы нашай гісторыі людзі аб’ядноўваліся вакол агульнай бяды. І стрыжнем такого аб’яднання быў беларускі МАЗ. | |
Просмотров: 1233 | Размещено до: 23.06.2011 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0 | |