Главная » Файлы » Беларусь моя родная (стихи) |
19.02.2012, 13:00 | |
Забіць мову Мова – гэта сліна на зубах, Язык, што варушыцца, быццам змяя, Лёгкія, дзе нараджаецца ўздых, Што слову дае штуршок. Шок – Калі адсеклі язык, Заклеілі вусны, каб ніводны гук Не пакідаў вежу, не нараджаў грук Ска`заў, не выліўся ў рух Супраціву. Пазбавіць народ языка, Выцягнуць ныркі, вырваць кадык, І каб не з’явілася рызык`а Хваляванняў, трэба адсекчы ногі ды Рукі – Так забіваюць мову. Так вынішчаюць мрою. * Мова родная заўсёды ўзбуджае. У дзяцінстве ты марыш толькі пра тое, каб скрасці ў маці цыгарэту, сустрэцца з сябрам, схавацца недзе ў лесе, каб ніхто не знайшоў, і паліць, паліць… Так і ў мовы роднай мы крадзем словы, пакуль яна не бачыць. Бо мова, як і дарослыя, заўсёды супраць, каб нехта карыстаўся яе ўласнымі рэчамі. У юнацтве ў хлопчыкаў толькі і думкі што пра похву. Забаронены плод салодкi. Гэтак і з мовай. Мы шукаем яе патаемныя месцы, каб з дапамогай словаў знайсці ключ да похвы. У старасці чалавек азіраецца назад і пытае сябе – у чым сэнс жыцця. У гэты час словы губляюць семантычную моц. Застаецца толькі каркас літар. Але ж беларуская мова – па-за рамкамі чалавечых праблем. Усё ня тое Калі ляжаў я ў калысцы, * Па калене паўзе мурашка (пакаленне ў аўсе, цяжка). Паўзе сабе, быццам гэтае калена – яе ўласнасць. Я пытаюся: "Як твае справы?” Мурашка маўчыць – паўзе. І пра што думае маленькая чырвоная істота? Пра што марыць? Пра што тужыць? Вядома пра што. Пра мову нашу беларускую, якая ёсць першапрычына і лагічны фінал усяму. У краме ля адзелу спарттавараў Яна стаіць у ружовых шараварах, Прыгожая, як пляшачка віна, Да Бахуса падобная яна. - Адкуль ты тут? Дзе бачыў твае рысы? Усё знаёмае: густыя вейкі, пыса, Блакітная, нібыта мара, хустка. Ты хто, скажы… - Я – мова беларуская. Гляжу, як быццам, сапраўды, Яна, што з матчынае смочкі Лілася з малаком заўжды, А я глытаў і днём і ноччу – Ты, мова родная мая! Забіць цябе не маю сілы, Ты ў светлай існасці гаях Узышла благушкай-херасімай. Але ж яна мяне не чуе, Звяртаецца да прадаўца: - З днём фізкультурніка віншую! Ці ёсць згушчонка і маца? * Колькі разоў я спрабаваў шанаваць родную мову. Але ж усё марна – больш тыдня не атрымоўвалася. Я шанаваў мову і так, і гэтак. Станавіўся на падваконне, крычаў у фортку: "Навальніца! Балазе! Фатэль! Падлога!” Але мінакі толькі круцілі ля скроні і дэманстравалі сярэдні палец. Я казаў мове: "Пакахай мяне! Давай жыць разам. Колькі ж можна трываць?” Але мова не адказвала, бо, здаецца, была недзе ў другім месцы – мабыць у думках народнага паэта, які сядзеў над чыстым аркушам паперы і збіраўся ўшанаваць мову ў тэксце. Я ішоў у бібліатэку і замаўляў "Дудку беларускую”. Я цалаваў кнігу, але яе старонкі былі халоднымі, нібы вусны нябожчыка. І тады я вырашыў уладкавацца ўчастковым. Апошнім разам маці стаяла з крэйдай У хаце. Казала: "Слухай, сынок, ды ведай, Памылка – гэта не вынік, не чыннік ды не выснова. Галоўнае – памятай пра Радзіму і пра роднае слова”. Маці маю знайшлі раніцай без спадніцы На могілках. Вартаўнік пабег выклікаць міліцыю, Лістота – сяброўка апошняя – зачыніла матчыны вочы, Жыццё развіталася з целам і ў кастрычнік пакрочыла. (На пахаваньні маці была жоўтая, як маргарын. Хмары расплываліся бруднымі кляксамі ўгары. Маці ляжала, як на кавалку хлеба, у доле, Змрочны святар пасыпаў яе пяском-соллю. Маму з’ела зямля.) Чэрвень. Узлесак. Спякота. Кароў пасу. Побач мой добры тата, точыць сваю касу, Кажа ўпэўнена: "Раніца зменіць ноч, вясна – зіму. Зменіцца ўсё. Толькі шануй мову й сваю Радзіму”. Тату майго падчас пасяўной кампаніі Знайшлі ў сланечніках пад чырвоным камбайнам. Бацька заснуў на працы. Кіроўца піў тармазную вадкасць, Смерць паказала іклы, а жыццё – сапраўдную вартасць. Бабка Ірына гладзіла мяне па галаве: "Бацьку і маці не вернеш, – казала старая мне. – Памятай, сэнс існавання, як для манежа ровар, Гэта любоў да Радзімы й да роднага слова. На наступны дзень бабся піла гарбату, З целіка Жыглоў крычаў: "Я сказаў – Гарбаты!”. Пагрызці хацелася сушак, бабуля палезла за сківіцай, Але паслізнулася, разбіла аб крэсла патыліцу. Так і памерла. І вось я застаўся адзін, Пакінуты лёсам, сам насам, як той муэдзін, Унізе трава ды асфальт. Апоўдні. Стаю на даху. Эх, мова мая, пакуль. Радзіма, ідзі ты на х…й! | |
Просмотров: 710 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0 | |