Главная » Файлы » Беларусь моя родная (стихи) |
Вяртанне
19.02.2012, 12:26 | |
Колы – гэта гук растання Я пакінуў родны край Больш мяне зусім не стане На Радзіме. Грай жа, грай! Ты, музыка, мне пра долю Што не будзе кіраваць Мной на беразе ў мора Дзе я буду паміраць У старым шыкоўным замку Побач мрамар косць слана Пью шампанскае наранку Жру ікру, і вось Хана Да мяне паўзе гадзюкай У сэрцы грукае баксёр Чую музыку я Дзюка Эленгтона, і Басё З кніжнай паліцы японскім Вокам жмурыцца хітрун: "Свет ты не пабачыш боскі Жыць табе ў царстве трун- А ў час бітвы пекла з небам Станеш куляй і ядром Той праклён табе ганебны, Што пакінуў родны дом”. Прэч, японская мярзота! Паміраць не стану я Усе смарагды з пазалотам Дам за добрага каня І вярнуся ў край блакітны Што пакінуў я ў свой час "Гэх, дарма яго пакінуў!” – Крыкну і памру якраз. | |
Просмотров: 838 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0 | |