Главная » Файлы » Беларусь моя родная (стихи) |
КАЦЭ
13.06.2011, 12:09 | |
КАЦЭ Добры дзень, Аляксандр Рыгоравіч, Чаму край наш раптоўна стаў "горавіч”? Нет даляраў і грошай на ежу І ўпэўненасці на незалежнасць. Колькі год вы казалі: "Ўсё добра”. Мабыць здарылася нешта раптоўна? Што гаворкі адно вакол продажу МАЗа, Растлумачце калгасніку гэтую мазу. Белтрансгаз, МТЗ, Беларуськалій Прадаеце? А нас вы, таварыш, спыталі? Мо жадаеце лёс свой парушыць? Беларусы – не быдла й не мёртвыя душы. Растуць чэргі ў пункты абмену валют, А ў вас ўсё стабільна: парады, салют. Беларусы хапаюць цукар, кефір, Ваш малодшанькі водзіць электрамабіль. "Хочаце ў Егіпет. Пазычце грошай!” У каго? Адкажыце, вы наш прыгожы. Мо Міхалу, Змітру ўзяць крэдыт МВФ? Выратуй сам сябе. Беларус, help yourself. Мы ў сучаснасці, як партызанскі атрад, Па балотах блукаем, шукаем свой скарб, Не знайсці нам яго. Бо для гэтае нацыі Сам лясны ўладар абвясціў акупацыю. Нам казалі, што родная мова – лайно, Не цікаўся мінулым,пей лепей віно. Паўзуць кошты ў гару электрычкай па рэйках, Па-ранейшаму, танная толькі гарэлка. Не вучы беларускай, англійскай – ніякай. Ну, навошта табе гэта Карта паляка? Лепей едзь, партызан, у Белавежскую пушчу, Бо ўсё роўна цябу нікуды не выпУшчу. Мы ў цэнтры Еўропы, у цэнтры сусвету, Ёсць чарніла, трасянка і моц сельсавету. Прадпрымальніцтва, біржа – усё забабоны Краін Захада – жудаснай пятай калоны. …Я не ведаю, ці ёсць жыццё пасля смерці, Толькі вы, Аляксандр Рыгорыч, паверце – Пакуль у лёгкія вецер ўлятае праз рот, Нельга класці ў труну свой уласны народ. Сёння сумна, балюча і горача ў сэрцы, Нібы душу тапталі ваенныя берцы. Сонейка зіхаціць у блакітнай рацы. Ку, таварышы. Колькі каштуе кацэ? | |
Просмотров: 865 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0 | |